Ці магу адмовіцца ад адтэрміноўкі?
Вітаю! Пасля лазернай каагуляцыі вока паставілі часовую непрыдатнасць да сярэдзіны снежня – на тры месяцы. Адпаведна, атрымаю адтэрміноўку і патраплю пад вясновы, а не восеньскі прызыў. Але мне гэта не трэба, бо адпрацоўваю размеркаванне і хацеў бы адслужыць хутчэй. Ці магу адмовіцца ад адтэрміноўкі?
Іншых праблемаў, якія б не дазвалялі служыць, няма.
Чуў пра гэтую опцыю, але ці дзейнічае яна ў выпадку адтэрміноўкі па стане здароўя?