Падрыхтоўчыя курсы,дзённае аддзяленне,замежнае навучанне
Добры дзень! Сын з’яўляўся па позве перад сваім 18-годдзем, паказваў запрашэнне на вучобу. Сказалі, каб даслаў арыгінал, перакладзены і завераны ў тэрмін. Прадставіла даведку аб навучанні (на падрыхтоўчых курсах у замежнай установе адукацыі, навучанне стацыянарнае(дзённае)) ў прызначаны тэрмін, праверылі, сказалі, да сустрэчы праз год. Праз 20 дзён даслалі позву. Падпісала, не чакаючы нічога такога. Позва была аб тым, што трэба з’явіцца на мерапрыемствы па прызыву ўчора, атрымаўшы на рукі сёньня.) Накіравала зварот аб прызнанні позвы несапраўднай, з-за парушэнняў па двух артыкулах,прыйшоў адказ, што можна лічыць несапраўднай. Званіў участковы, удакладняў месцазнаходжаньне па запыту ваенкамата. Па тэлефоне начальнік прызыву патлумачыла, што яны вырашылі, што падрыхтоўчыя курсы ўсё-ж не падпадаюць пад адтэрміноўку па арт 32 і ўсё. Ці могуць быць праблемы ў такой сітуацыі пры перасячэнні мяжы? Ці мае сэнс ім дасылаць заяву на копію загада, калі ці існуе той загад, бо медкамісію не праходзіў?
ОТВЕТЫ НА ВОПРОС (1)
Каб атрымаць адтэрміноўку, дастаткова будзе навучацца вочна ва ўстановах адукацыі за мяжой (абзац дзясяты часткі трэцяй артыкула 32 Закона «Аб вайсковым абавязку і ваеннай службе»). Але калі ў вас усё менавіта так, а ў адтэрміноўцы адмаўляюць, і навучанне ўжо праходзіць, лепш працягваць яго і ў Беларусь не ездзіць, а спрэчку з ваенкаматам працягваць дыстанцыйна (але сын не мусіць адпраўляць у ваенкамат лісты з-за мяжы, на іх адказваць не будуць, лепш будзе вам іх пісаць). Канешне, ваенны камісар можа абмежаваць права выезду за мяжу любому прызыўніку, які таму не спадабаецца (праз Расію дагэтуль можна выехаць у іншыя краіны).
Пра які загад вы пытаеце?
Получить развернутый ответ на персональном разборе в телеграм.
То бок, я не ведаю, што можна далей зрабіць. Калі ў адносінах да сына ёсьць загад, яны павінны даслаць копію, каб абскарджваць у вышэйстаячы камісарыят, далей — у суд. Ці існуе загад аб непрадастаўленні адтэрміноўкі? Дзякуй!
Напэўна, дакладней не загад, а копія рашэння прызыўной камісіі.
Зараз няма нічога канкрэтнага, што можна было б абскардзіць. Не бывае рашэння прызыўной камісіі аб непрадастаўленні адтэрміноўкі, зараз проста ніякага рашэння не будзе. Калі вы хочаце атрымаць штосьці, што можна было б абскардзіць, можаце даслаць замоўны ліст з заявай (ад свайго імя) і дадаць да яго арыгінал ці копію даведкі з апастылем і завераным перакладам. Але гэта нічога не гарантуе, сапраўды найлепшым варыянтам можа быць для сына застацца за мяжой.
Або можа быць лепш вам даслаць электронны зварот у Мінабароны з пытаннем аб тым, па якіх крытэрах вызначаюць, ці навучаецца прызыўнік згодна з прадастаўленай даведкай ва ўстановах адукацыі за мяжой у вочнай форме атрымання адукацыі http://www.mil.by/ru/el_r... (тут пытанні аб тым, што такое вочная форма атрымання адукацыі за мяжой, што такое ўстанова адукацыі за мяжой і што такое навучанне за мяжой)
Пра адказ можаце таксама напісаць тут.
Дзякуй!
Копія загада, каб абскарджваць вышэй.