Згубленае прыпісное пасведчанне
Добры дзень! Пасля доўгіх гадоў і шматлікіх пераездаў паміж гарадамі і краінамі я, судзячы па ўсім, згубіў сваё прыпісное пасведчанне.
А цяпер яно мне патрэбнае, каб ваенкамат занёс мне туды інфармацыю пра маю адтэрміноўку да 27 гадоў (згодна з народзінамі дзіцяці), іначай я не змагу прайсці медкамісію на атрыманне вадзіцельскіх правоў (24 паліклініка патрабуе ваенны білет, а калі няма — нейкі дакумэнт, дзе будзе бачна адтэрміноўка, як я разумею, гэта і ёсць прыпісное).
Ну і ў прынцыпе 27 гадоў мне спаўняецца ў гэтым маі, і, наколькі я зразумеў, прыпісное мне ўсё роўна спатрэбіцца, каб абмяняць яго на ваенны білет.
Прыпісное было абсалютна чыстае — пасля пастаноўкі на ўлік у ваенкамат больш ніколі мне туды не ўносілі будзь-якой інфы, ніколі пра яго не пыталі і так далей.
Падкажыце, калі ласка, ці ёсць нейкія санкцыі за страту прыпіснога? калі я звярнуся ў ваенкамат, ці змогуць яны мне яго перавыдаць?
Загадзя дзякуй за адказ!
З павагай,
Уладзіслаў