У тэрмінале самаабслугоўвання (інфакіёск) на мінскім аўтавакзале нельга было набыць квіток ў рф. А пры набыцці квітка рб-рф у касах на аўтавакзалах рб і рф касір браў у рукі мой пашпарт і быццам бы здымаў копію або браў адтуль дадзеныя.
Магчыма, як пісалі вышэй, рашэннем будзе паездка «частным» аўтобусам, але такога досведу не маю.
Тут пісалі падказку па БЧ, што можна набыць папяровы квіток у касе быццам бы без пашпарта. Гэта можна заўсёды ўдакладніць званком у кантакт-цэнтр ці спытаўшы ў касе. Мне здаецца, гэта працуе толькі па цягнікам унутры рб, а пры набыцці квітка на цягнік у рф касір возьме пашпарт, як і на касе аўтавакзала.
Без прагляду пашпарта праваднік не пасадзіць на цягнік рб-рф, бо ў ім маюць права ехаць толькі грамадзяне рф і рб. Але думаю, праваднік пры праглядзе пашпарта не запіша дадзеныя. Але ўлічваем, што ў іх на грудзях вісіць камера.
Таксама ўлічвайце, што амаль ва ўсіх гарадах, асабліва вялікіх, на вуліцы шмат камер з выяўленнем твару.
Людзі тут параілі сэрвісы па ўзоры blablacar і «попутку». Досведу такога не маю, нічога не кажу. Залежыць ад таго, ці будуць неяк прабіваць па базах памежнікі рф. Мая здагадка, што не, але гэта лёгка праверыць, пагутарыўшы ў чатах па тыпу «беларусы ў рф». Памежнікаў рб быццам бы няма на мяжы. З досведу язды аўтобусам кажу, што ўся праца памежнікаў рф — гэта зайсці ў аўтобус, прасіць усіх адкрыць і падняць пашпарты, потым яны шлі па салоне і глядзелі, ці ёсць пашпарты, выдатныя ад пашпарта рб і рф. Але паўтаруся, што калі едзеце аўтобусам, то ваш пашпарт адсканаваны ўжо на аўтавакзале.
Былі чуткі, што ў часы кавідных абмежаванняў утварыліся банды, якія вадзілі сцежкамі з рф ў рб і назад.
У 2024 у навінах пісалі, што быццам бы запусцілі або плануюць запусціць прыгарадныя электрычкі або дызеля рб-рф у населеных пунктах каля мяжы. Вельмі цікава даведацца, ці трэба там пашпарт для пакупкі білета і пасадкі на электрычку.
У любым пытанні фатальнай памылкай будзе лянота, а таксама недаацаніць апанента. Таму прыміце як факт, што калі вашы дадзеныя патрапілі ў рукі апанента, то сапраўды, як пісалі вышэй, спыніць могуць хоць на зваротным шляху.
Запишись на персональный разбор твоей ситуации специалистами в области призыва.
З досведу сваіх паездак у аўтобусе, магу казаць, наколькі я памятаю, прозвішча з пашпарта счытвалі толькі на аўтавакзале пры набыцці квітка, але не правяралі прозвішча пры пасадцы на вакзале і не правяралі памежнікі, яны толькі глядзелі колер пашпарта.
Тэарэтычна, білет на аўтавакзале можа купіць ваш знаёмы, а паедзеце вы. Але гэты момант лепш удакладніць у чатах тг у тых, хто часта катаецца.