Эксэлькі няма
Апошнія два гады працуе такая схема
Восень:
прызыў пачынаецца ў жніўні
адпраўкі стартуюць прыкладна 25 кастрычніка
канец прызыву і адправак 1 снежня.
Вясна:
прызыў пачынаецца ў лютым
адпраўкі прыкладна 25 красавіка
канец прызыву і адправак 1 чэрвеня.
Так было 5 апошніх прызываў. Раней адпраўкі пачыналіся дзесьці ў сярэдзіне мая/лістапада.
«Сроки каждого призыва определяют президентским указом, но где искать на текущий год?» – гэта не зусім так. Насамрэч у кожным указе А. Лукашэнкі тэрміны аднолькавыя: «февраль – май» альбо «август – ноябрь». Таксама кожны раз абазначаецца дата сканчэння прызыву (1 чэрвеня альбо 1 снежня). Але канкрэтнай даты пачатку там ніколі няма. Трэба меркаваць, што пачынаецца прызыў у першы дзень лютага/жніўня пасля апублікавання ўказу.
Загад міністра абароны таксама не пазначае канкрэтную дату пачатка. Даты ж адпраўкі, імаверна, рэгулуююца ўнутранымі дакументамі мабілізацыйнага аддзелу Мінабароны і ваенкаматаў. Якімі яны былі ў апошнія прызывы, чытайце вышэй
Запишись на персональный разбор твоей ситуации специалистами в области призыва.
А па адпраўках ніколі няма гарантыі, што калі вас не забралі 25-29 красавіка/кастрычніка, то не забяруць і 31 мая/30 лістапада. Цяпер нават у адной роце/батарэі могуць служыць людзі з аднаго прызыву, але з месячнай розніцай ў даце адпраўкі. І прысягі робяць па некалькі разоў за прызыў.